Ад 1 жніўня электрычнасць даражэе на 14%, ацяпленне — на 9%

Тарыфы для насельніцтва на цеплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічацца на 9% да 68 833,5 рублёў за 1 гігакалорыю. Раней кошт 1 гігакалорыі быў 63 150 рублёў.





Як адзначае БЕЛТА, на электрычную энэргію тарыфы будуць наступнымі:





аднаставачны тарыф на электраэнэргію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, — 428,5 руб. за 1 кВт*гадз (раней — 375,9 руб. за 1 кВт*гадз.), дыферэнцыяваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22-й да 17-й) — 300 руб. за 1 кВт*гадз (263,1 руб. за 1 кВт*гадз.), а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17-й да 22-й) — 857 руб. за 1 кВт*гадз (751,8 руб. за 1 кВт*гадз.).





Электраэнэргія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23-й да 6-й) падаражэе з 442,4 руб. за 1 кВт*гадз. да 504,3 руб., у астатні час сутак — з 1327,2 руб. за 1 кВт*гадз. да 1512,9 руб. У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе 504,3 руб. за 1 кВт*гадз (раней — 442,4 руб. за 1 кВт*гадз.), дыферэнцыяваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак будзе 353 руб. за 1 кВт*гадз. (309,7 руб. за 1 кВт*гадз), у перыяд максімальных нагрузак кошт электраэнергіі ўзрасце на 123,8 руб. да 1008,6 руб. за 1 кВт*гадз.





Фота — sobiratelzvezd.ru