Вы тут

Ацяпленне ў сталіцы не адключаюць з-за эпідэміялагічнай сітуацыі

З-за сітуацыі з каранавірусам у Мінску працягваецца ацяпляльны сезон / pixabay.com

Ацяпленне ў беларускай сталіцы не адключаюць з-за эпідэміялагічнай сітуацыі. Пра гэта minsknews.by паведаміў Аляксандр Дараховіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Батарэі ў кватэрах мінчукоў, якія застаюцца гарачымі нават у траўні, ён называе "прафілактычнай мерай", накіраванай на папярэджанне прастудных захворванняў. Як вядома, у нашай краіне пакуль зусім не травеньскае надвор'е і пры адключэнні ацяплення ў кватэрах стала б халаднавата.

"Мы клапоцімся пра нашых жыхароў, — кажа Дараховіч. — Хтосьці з гараджан цяпер знаходзіцца на самаізаляцыі, хтосьці дома на бальнічным, хтосьці з маленькімі дзецьмі".

З гэтай прычыны сталічныя ўлады "вельмі асцярожна" адносяцца да пытання адключэння ацяплення. Аднак ужо на гэтым тыдні Мінгарвыканкам збіраюцца яго разгледзець і прыняць рашэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.