Ачарэтні: жыві сам і не перашкаджай жыць іншым — толькі такую ідэю прымаю

Ачарэтні: жыві сам і не перашкаджай жыць іншым — толькі такую ідэю прымаю

8 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — анестэзіёлаг-рэаніматолаг, былы галоўны доктар 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Максім Ачарэтні.


Нацыянальная ідэя калі і патрэбная, то яна мусіць быць як мага менш “ідэалагізаваная”. Калі праз нацыянальную ідэю навязваць нейкую ідэалогію, то можна нарабіць шмат бяды. А людзі хочуць жыць спакойна і заможна, займацца сваёй справай ды гадаваць дзяцей у краіне, якую могуць называць “сваёй”. І таму самае галоўнае для нас усіх — жыць самому і не перашкаджаць жыць іншым, перакананы Максім Ачарэтні.


Пра тое, ці патрэбная нам усё ж нацыянальная ідэя, якая краіна нам патрэбная і колькі ў той краіне мусіць быць “нацыянальнага”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Ачарэтнім

Набыць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя” (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі