Аб'яўлены збор на надмагільны помнік палітвязню Ледніку, які памёр за кратамі

Ігар Леднік быў кінуты за краты за бязкрыўдную публікацыю

Ігар Леднік быў кінуты за краты за бязкрыўдную публікацыю / t.me/belarusy_zarubezhja/

Аб'яўлены збор на надмагільны помнік палітвязню Ігару Ледніку, які памёр за кратамі. На платформе BYSOL яго адкрыў сын Ледніка. "Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваны на ўсталяванне помніка", піша ён. Плануецца сабраць 2000 еўра.

Пра смерць 63-гадовага Ледніка стала вядома 20 лютага. Ён памёр у Мінскай раённай бальніцы, куды яго прывезлі з бабруйскай калоніі № 2. Прычынай смерці назвалі спыненне сэрца.

За кратамі Ігар Леднік быў з вясны 2022-га, асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку (яго "знайшлі" ў публікацыі ў партыйным часопісе пра міжнародны нейтралітэт Беларусі). Справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Шоцік). У зняволенні стан здароўя палітвязня істотна пагоршыўся, ён меў інваліднасць праз праблему з сэрцам. "Рэжым выдатна ведаў пра гэта, пазбаўляючы яго волі", — адзначае Святлана Ціханоўская

Леднік — грамадскі актывіст, журналіст, былы сябра ліквідаванай у РБ Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі