Вы тут

Абвешчаныя сёлетнія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы / nobelprize.org

6 кастрычніка ў Стакгольме абвясцілі імёны сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы. 

Палову грашовай часткі прэміі атрымае Роджэр Пенраўз (Roger Penrose) — "за адкрыццё таго, што ўтварэнне чорных дзіраў з'яўляецца надзейным прадказаннем агульнай тэорыі адноснасці". Другая частка прэміі будзе падзеленая паміж Рэйнхардам Гензелем і Андрэа Гез (Reinhard Genzel and Andrea Ghez) — "за адкрыццё звышмасіўнага кампактнага аб'екта ў цэнтры нашай галактыкі."

Заўтра, 7 кастрычніка, будуць названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.