Абвешчаны прысуд па справе TUT.by: Чэкінай і Золатавай — па 12 гадоў калоніі

Людміла Чэкіна і Марына Золатава / t.me/mlynby/
Людміла Чэкіна і Марына Золатава / t.me/mlynby/

17 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд па справе TUT.by (суддзя — Валянціна Зянкевіч). Дырэктарка знішчанага ўладамі партала Людміла Чэкіна асуджана на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, галоўная рэдактарка Марына Золатава — таксама на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі яны з траўня 2021-га, праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі. Судзілі Чэкіну і Золатаву па трох артыкулах КК Беларусі: "ухіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры", "распальванне нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" і "кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі".

Рэдактарка аддзела эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, карэспандэнтка Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, якія таксама праходзяць па справе, пасля выхаду з-за кратаў пакінулі Беларусь і былі абвешчаныя ў вышук. Крымінальную справу ў дачыненні да іх прыпынілі.

Напярэдадні абвяшчэння прысуду рэжымам праводзілася брудная прапагандысцкая кампанія супраць TUT.by і яго кіраўніцтва — на БТ быў паказаны падрыхтаваны сумесна з сілавікамі "дакументальны фільм". Рэжым спрабуе абгрунтаваць, чаму знішчыў папулярны ў Беларусі партал, а яго супрацоўнікаў кінуў за краты.

Абвешчаны прысуд па справе TUT.by: Чэкінай і Золатавай — па 12 гадоў калоніі
Абвешчаны прысуд па справе TUT.by: Чэкінай і Золатавай — па 12 гадоў калоніі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі