Абстрэлы вёскі ў РФ і ўкраінскага Севераданецка — 85-я раніца вайны

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы ракетнага абстрэлу ў горадзе Бахмут Данецкай вобласці / ДСНС Украіны
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы ракетнага абстрэлу ў горадзе Бахмут Данецкай вобласці / ДСНС Украіны

Пра абстрэлы раніцай у чацвер паведамляюць і ўкраінцы, і расіяне. У Курскай вобласці РФ пацярпеў памежны пасёлак Цёткіна, загінуў адзін чалавек. Пра гэта распавёў мясцовы губернатар Раман Старавойт.

Па яго словах, пад абстрэл патрапіў спіртзавод. Загінуў кіроўца фуры, які прывёз сыравіну на прадпрыемства.

Куды больш значныя разбурэнні і страты назіраюцца, да прыкладу, у Луганскай вобласці Украіны. У Севераданецку загінулі чатыры чалавекі, шмат разбурэнняў, вобласць абясточаная.

"Севераданецк абстрэльвалі з самай раніцы. Дзе-нідзе, з-за магутных абстрэлаў ратавальнікі не ў стане былі выехаць на месца узгаранняў па дзве гадзіны. Пашкоджаны па меншай меры восем дамоў, некаторыя з іх палалі – асобныя кватэры і цэлыя пад'езды", распавядае кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Гайдай аб тым, што адбывалася ў горадзе 18 траўня.

Обстрелы села в Курской области РФ и украинского Северодонецка — 85-е утро войны
Пацярпелая ад абстрэлаў пяціпавярхоўка ў Луганскай вобласці / @luhanskaVTSA

Расейцы не спыняюць наступ на ўсходзе. Асноўныя намаганні засяроджаны на Данецкім кірунку, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Акрамя таго, захоўваецца пагроза ракетна-бомбавых удараў па Украіне з Беларусі.

Паводле ацэнкі Інстытута вывучэння вайны (ЗША), 18 траўня расіяне працягвалі рыхтавацца да штурму Севераданецка, актывізавалі аперацыі вакол Лімана. Паўночней — у раёне Харкава — спрабавалі ўтрымаць пазіцыі ля мяжы, каб не дапусціць далейшага прасоўвання ўкраінскіх войскаў. Таксама і на поўдні —  былі сканцэнтраваны на ўтрыманні пазіцый і "нанясенні ракетных, ракетных і артылерыйскіх удараў уздоўж лініі фронту". Эксперты Інстытута таксама пішуць аб планах расійскіх уладаў зраўняць з зямлёй металургічны завод "Азоўсталь". Новыя ўлады ўжо заявілі, што хочуць ператварыць Марыупаль у курортны горад. Эксперты Інстытута нагадваюць, што да вайны на "Азоўсталі" працавалі каля 10 тысяч чалавек. Прадпрыемства прыносіла мільярды долараў валютных паступленняў і падаткаў.

У Мінабароны Украіны тым часам кажуць, што аперацыя выратавання абаронцаў Марыупаля не завершаная. Намесніца міністра Ганна Маляр заклікала не ўспрымаць даслоўна заявы расійскага боку аб немагчымасці абмену. Заявы расіян, па яе словах, прызначаныя для ўнутранага спажывання.

"У Расіі ёсць свае палітычныя працэсы, ёсць свае палітычныя групоўкі. Яны перш за ўсё працуюць на сваю ўнутраную аўдыторыю...", цытуе Маляр "Громадське".

Па словах намесніцы украінскага міністра абароны, перамовы працягваюцца, аперацыя выратавання мае некалькі этапаў.

Обстрелы села в Курской области РФ и украинского Северодонецка — 85-е утро войны
У Мінабароны Украіны кажуць, што перамовы аб выратаванні абаронцаў Марыупаля працягваюцца / Reuters

Не выключана, што Крэмль плануе кампенсаваць страту даходаў ад "Азоўсталі" за кошт захопленай Запарожскай АЭС, мяркуюць у Інстытуце вывучэння вайны. Віцэ-прэм'ер Расіі Марат Хуснулін напярэдадні заявіў, што Запарожская АЭС будзе працаваць выключна на Расію, а электраэнергію прадаваць Украіне.

У "Укрэнерга" ужо адрэагавалі на словы Хуснуліна — там нагадалі, што Запарожская АЭС знаходзіцца ва ўкраінскай сетцы, пры гэтым энергасістэма Украіны ў цяперашні час не мае фізічных сувязяў з энергасістэмай Расіі. Таму пастаўка электраэнергіі ў Расію фізічна немагчымая. Любое ж змяненне сітуацыі на ЗАЭС у "Укрэнерга" будуць лічыць актам ядзернага тэрарызму.

Сенат ЗША тым часам зацвердзіў паслом ва Украіне Брыджыт Брынк. Раней яна ўзначальвала дыпламатычную місію ў Славакіі, піша CNN. Галасаванне адбылося напярэдадні ўвечары.

Учора ж амбасада ЗША аднавіла сваю працу ў Кіеве пасля трохмесячнага перапынку, выкліканага вайной. Спачатку ў Кіеў вернецца невялікая колькасць дыпламатаў. Яны зоймуцца ўкамплектаванне місіі. Дадамо, што пасада амбасадара ЗША ва Украіне была вакантнай каля трох гадоў.

Обстрелы села в Курской области РФ и украинского Северодонецка — 85-е утро войны
Брыджыт Брынк / амбасада ЗША ў Славакіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі