Абстрэл Лісічанска і адвод войскаў — 35-я раніца вайны

Наступствы ранішняга абстрэлу Лісічанска​ / @luhanskaVTSA
Наступствы ранішняга абстрэлу Лісічанска​ / @luhanskaVTSA

Раніцай расійскія войскі абстралялі з цяжкага ўзбраення жылы квартал Лісічанска, кажа кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай. Ёсць ахвяры, разбураныя шматпавярхоўкі. Колькасць загінулых і параненых ўдакладняецца. Ратавальнікі спрабуюць паспець выратаваць ацалелых.

Лісічанск абстрэльвалі і ноччу. Акрамя таго, удары, па словах Гайдая, наносіліся і па іншых населеных пунктах Луганскай вобласці. У Крэменнным і Рубежным з-пад завалаў удалося выратаваць шэсць чалавек. Гайдай кажа, што з-за надвор'я цяпер паўстала яшчэ адна праблема — пасля выбуху снарадаў сталі гарэць лясы і трава.

Генштаб УСУ ноччу паведамляў, што расійскія войскі працягваюць адвод падраздзяленняў з тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей. Пра гэта паведамляе рэсурс "Громадське". У Генштабе мяркуюць, што адна з мэтаў гэтага "адводу войскаў" — гэта ўвесці "ў зман ваеннае кіраўніцтва УСУ і стварыць ілжывае ўяўленне аб адмове ад задумы акружыць Кіеў".

Асцярожнасць ў ацэнцы расійскага рашэння адвесці войскі праяўляе і дарадца міністра ўнутраных спраў Вадзім Дзенісенка. "Пакуль казаць аб тым, што расіяне памяншаюць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на Кіеўскім і Чарнігаўскім напрамках, не даводзіцца", — цытуе яго "Громадське". Па словах Дзенісенкі, ноччу былі абстрэлы Чарнігава, над Кіевам, па папярэдняй інфармацыі, збілі некалькі ракет. Акрамя таго, на працягу ночы былі баі каля Ірпеня (гэта Кіеўская обалсть).

У Чарнігаўскай вобласці некаторыя расійскія часткі і тэхніка адыходзяць у Беларусь. Але гэта больш падобна на ратацыю і "залізванне ран", чым на спыненне баявых дзеянняў, кажа Дзенісенка.

Обстрел Лисичанска и отвод войск — 35-е утро войны
Пасля ракетнага ўдару 29 сакавіка ўзнік пажар на складзе ў Броварскім раёне (Кіеўская вобласць) / ДСНС Украіны

Тэма вайны ў Украіны зноў гучала на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН. Расійскі прадстаўнік Васіль Нябензя казаў, што ў яго краіны ёсць доказы, што зброю ва Украіну ўвозяць у тым ліку на машынах з медыцынскай сімволікай. У якасці аргументу прывёў фота з брэндаваным аўтамабілем кампаніі DHL, а потым дадаў, што "мы не можам выключаць, што пад прыкрыццём аўтамабіляў гэтых арганізацый (ААН і АБСЕ) або аўтамабіляў з медыцынскай сімволікай ва Украіну з сумежных дзяржаў могуць увозіцца тыя ж узбраенні, якія Захад настолькі шчодра наабяцаў Кіеву". BBC, якое цытавала Нябензю, адзначае, што гэта заява можа казаць аб тым, што Расія спрабуе апраўдаць свае атакі на грамадзянскі транспарт.

Між тым украінскі прадстаўнік Сяргей Кісліца заявіў падчас пасяджэння Савета Бяспекі ААН, што гуманітарная катастрофа ва Украіне — гэта частка расійскай ваеннай стратэгіі. Гэты план, па яго словах, прадугледжвае стварэнне гуманітарнай катастрофы, каб схіліць Украіну да капітуляцыі. На думку Кісліцы, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у якасці зброі выкарыстоўвае харчаванне. Ён таксама параўнаў Пуціна з Іосіфам Сталіным.

"Пуцін — не першы дыктатар, які выкарыстоўвае харчаванне як зброю супраць украінскага народа. Ідэалагічны апостал Масквы Сталін забіў мільёны ўкраінцаў 90 гадоў таму падчас штучна арганізаванага вялікага голаду", — нагадаў Кісліца.

Расійскія войскі ў цяперашні час абстрэльваюць сельскагаспадарчую інфраструктуру і атакуюць склады з гаручым — па сутнасці, спрабуюць сарваць пасяўную, адзначыў Кісліца.

Тым часам, офіс генпракурора Украіны налічыў, што з пачатку вайны на тэрыторыі краіны было здзейснена 3236 злачынстваў агрэсіі і ваенных злачынстваў.

Обстрел Лисичанска и отвод войск — 35-е утро войны
Дадзеныя Генеральнай пракуратуры Украіны аб ваенных злачынствах падчас расійскай агрэсіі / @pgo_gov_ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі