Абстрэл Дняпра і лёс байцоў з "Азоўсталі" — 84-я раніца вайны

Абаронцы "Азоўсталі", якіх расіяне вывозяць на акупаваныя тэрыторыі / @uniannet
Абаронцы "Азоўсталі", якіх расіяне вывозяць на акупаваныя тэрыторыі / @uniannet

Раніцай у Дняпры спрацоўвала сістэма СПА. Але, мяркуючы па ўсім, была збіта толькі адна расійская ракета. Другая трапіла ў аб'ект транспартнай інфраструктуры. Ён разбураны. Пра гэта распавёў кіраўнік Днепрапятроўскай ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Абломкі збітай ракеты ўпалі на прыватнае падвор'е. Параненая жанчына і пашкоджаны два дамы.

Ёсць інфармацыя, праўда, пакуль без падрабязнасцяў, і аб ранішніх выбухах у Мікалаеве.

Луганск 18 траўня перажыў 15 артылерыйскіх нападаў. Разбураныя 12 шматпавярховак, у некалькіх з іх згарэлі кватэры і дах. Таксама гарэлі гандлёвыя павільёны горада. Гэта дадзеныя ад кіраўніка Луганскай ваеннай адміністрацыі Сяргея Гайдая.

Обстрел Днепра и судьба эвакуированных с "Азовстали" — 84-е утро войны
Пацярпелы ад абстрэлу жылы дом у Луганскай вобласці / @uhanskaVTSA

Тым часам мэр Львова Аляксей Садовы выказаў меркаванне, з чым звязана такая масіраваная атака на горад мінулай ноччу. У ноч на аўторак на вобласць упала самая вялікая колькасць ракет з пачатку вайны. Людзі амаль усю ноч прасядзелі ў хованках.

"Па-першае, у Львове іх цікавяць аб'екты інфраструктуры, і яны хочуць трымаць людзей у пастаянным напружанні. Па-другое, у Львове ёсць вельмі шмат міжнародных арганізацый і офісаў, што ставіць пытанне, ці бяспечна ім у горадзе", — сказаў Садовы. Яго словы прыводзіць УНІАН.

"Расійскія захопнікі працягваюць наносіць ракетныя ўдары па ваенных і грамадзянскіх аб'ектах на ўсёй тэрыторыі Украіны", адзначаюць у Генштабе Узброеных Сіл Украіны. На Харкаўскім напрамку расіярне спрабуюць ўтрымаць занятыя пазіцыі і не дапусціць далейшае прасоўванне ўкраінскіх войскаў. Наступаць спрабуюць на Ліманскім, Севераданецкім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім напрамках. У прыватнасці, "на Ліманскім кірунку праціўнік вёў наступ з мэтай  ўсталявання поўнага кантролю над населенным пунктом Дробышава і блакаванні Лімана з поўначы".

За апошнія некалькі тыдняў расійскія войскі ўзмацнілі артылерыйскі агонь па украінскім прыгранічным населеным пунктам у Чарнігаўскай і Сумскай абласцях. Гэта адзначаюць у Інстытуце вывучэння вайны (ЗША). Там нагадваюць, што "17 траўня расійскія войскі больш за 70 разоў абстралялі мяжу Сумскай вобласці з Расіяй". Паводле ацэнкі экспертаў Інстытута, "расійскія войскі працягвалі рабіць абмежаваныя поспехі на Данбасе, у першую чаргу засяродзіўшыся на стварэнні ўмоў для бітвы за Севераданецк".

Обстрел Днепра и судьба эвакуированных с "Азовстали" — 84-е утро войны
Карта баявых дзеянняў па стане на 15.00 17 мая / understandingwar.org

Эксперты інстытута таксама спрабуюць спрагназаваць лёс абаронцаў "Азоўсталі", якія спынілі супраціў і здаліся расіянам. У Інстытуце мяркуюць, што байцы "здаліся пасля таго, як украінскія афіцыйныя асобы дамовіліся з Крамлём аб мерах эвакуацыі". Крэмль пайшоў на гэты крок, "каб паскорыць магчымасць Расіі абвясціць Марыупаль цалкам пад сваім кантролем". Пры гэтым ён можа і адмовіцца ад абмену ваеннапалоннымі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі са свайго боку заявіў, што да эвакуацыі з "Азоўсталі" былі прыцягнутыя найбольш уплывовыя пасярэднікі

"Эвакуацыйная місія працягваецца, і ёю кіруюць нашы вайскоўцы і разведчыкі. Прыцягнутыя найбольш ўплывовыя міжнародныя пасярэднікі", — адзначыў, у прыватнасці, ён.

Зяленскі таксама распавёў пра свае перамовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Французскі лідэр пацвердзіў, што заяўка Украіны на сяброўства ў Еўрапейскім саюзе будзе разгледжана на пасяджэнні Еўрапейскага савета ўжо ў чэрвені.

ЗША і ЕС шукаюць спосабы наладзіць экспарт ўкраінскіх пшаніцы і кукурузы. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на шасцярых неназваных дыпламатаў. Караблі са збожжам застаюцца ў партах — Расія не дае магчымасці ім выйсці ў мора.

Разглядаецца некалькі варыянтаў арганізацыі бяспечнага экспарту — па чыгунцы, моры і паветры. Па словах дыпламатаў, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен склікае нараду міністраў па пытаннях харчовай бяспекі. Ён жа ўзначаліць дыскусію па гэтым пытанні ў ААН у Нью-Ёрку 18 і 19 траўня. "Громадське" нагадвае, што да вайны пастаўкі пшаніцы з Расіі і Украіны складалі амаль 30% сусветнага гандлю. Акрамя таго, Украіна з'яўляецца чацвёртым у свеце экспарцёрам кукурузы і пятым па велічыні экспарцёрам пшаніцы. Цэны на прадукты харчавання зараз растуць ва ўсім свеце. Можа ўзнікнуць недахоп харчавання. Акрамя таго, калі ЗША і ЕС не знойдуць выхад з экспартам, украінскім фермерам няма дзе будзе захоўваць ўраджай у наступным сезоне, адзначае рэсурс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі