Абранае беларускае слова 2021 года

Абранае беларускае слова 2021 года

Абранае беларускае слова 2021 года. У адкрытым галасаванні ў сацсетках з прыкметным адрывам перамагло слова "чабор" — назва кветкі і зёлкі (яно набрала больш за 29%). "Вядома ж, многія галасавалі за яго ў складзе паэтычнае цытаты "Пахне чабор",піша мовазнаўца Вінцук Вячорка. Ён адзначае, што слова чабор "унікальна беларускае", з'яўляецца адным з кодаў беларускай ідэнтычнасці. Гэта "тэст пазнавання "сваіх". Выраз "пахне чабор" — гэта "пра непераможнасьць і вечнасць беларушчыны — як і выраз "Жыве Беларусь!", працягвае свае разважанні мовазнаўца.

На наступных месцах у апытанні апынуліся словы "годнасць" і "палітвязень", якія знакавыя для сённяшняй Беларусі. "А словы года іншых моваў сёлета пераважна звязаныя з пандэміяй", — заўважае Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі