Абноўленыя патрабаванні да ўдзельніц "Міс Беларусь"

Пераможцы "Міс Беларусь" Марыя Васілевіч і Дар'я Ганчарэвіч / onliner.by
Пераможцы "Міс Беларусь" Марыя Васілевіч і Дар'я Ганчарэвіч / onliner.by

У Беларусі зменены патрабаванні да ўдзельніц конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь". Цяпер удзельнічаць могуць дзяўчаты не ніжэй 172 см. Раней — не ніжэй за 174 см. Патрабаванні да ўзросту таксама сталі мякчэй. Да новаўвядзенняў прэтэндаваць на тытул "Міс Беларусь" маглі дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў. Верхні парог павышаны да 27 гадоў уключна.

Іншыя патрабаванні засталіся ранейшымі. Прэтэндэнтка павінна быць грамадзянкай Беларусі і пастаянна пражываць у краіне. Ня пройдуць конкурсны адбор дзяўчыны з татуіроўкамі і пірсінгам, замужнія або былыя замужам, а таксама, калі яны ўжо маюць дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі