"Абходны манеўр": Украіна аб раптоўнай праверцы баявой гатоўнасці Беларусі

Украінскія памежнікі не зафіксавалі нічога новага падчас "раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці" войска Беларусі / фота ілюстрацыйнае, T.ME/TYMOSHENKO_KYRYLO
Украінскія памежнікі не зафіксавалі нічога новага падчас "раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці" войска Беларусі / фота ілюстрацыйнае, T.ME/TYMOSHENKO_KYRYLO

Абыходным манеўрам назваў праверку баявой гатоўнасці беларускага войска прадстаўнік дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

"Як вядома, сёння Мінабароны Беларусі заявіла аб завяршэнні раптоўнай праверкі баяздольнасці сваіх войскаў, якая працягвалася ў апошнія дні. У той жа час за гэтыя дні мы не фіксавалі побач з мяжой нейкага павелічэння па тэхніцы і асабовым складзе або манеўрах вайскоўцаў”, — цытуе Дземчанку ўкраінскае агенцтва "Канкурэнт" са спасылкай на Украінскую праўду.

Паводле яго, ні гэтая праверка, ні беларуска-расійскія вучэнні паблізу ўкраінскай мяжы нічога не мяняюць для Кіева.

"Мы працягваем узмацняць мяжу з Беларуссю, як непасрэдна па лініі дзяржмяжы, так і ў памежных раёнах, каб наша мяжа была максімальна гатовая і абараназдольная, таму што, вяртаючыся да 24 лютага, мы добра памятаем, адкуль заходзілі расійскія войскі", – адзначыў Дземчанка.

Мяжа ўмацоўваецца не толькі інжынернымі збудаваннямі. Таксама разгортваюцца новыя сістэмы назірання, а для маніторынгу сітуацыі на мяжы выкарыстоўваюцца беспілотнікі.

Раней Інстытут вывучэння вайны адзначаў, што лічыць малаверагодным далучэнне беларускай арміі да расійскай агрэсіі супраць Украіны ў бліжэйшы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі