Абавязкі галоўнага трэнера ФК “Дынама-Мінск” выконвае Сяргей Гурэнка

Абавязкі галоўнага трэнера ФК “Дынама-Мінск” выконвае Сяргей Гурэнка

Абавязкі галоўнага трэнера футбольнага клуба “Дынама-Мінск” выконвае Сяргей Гурэнка. Дублем будзе займацца Міхаіл Мустыгін. “Пра астатнія змены ў трэнерскім штабе… будзе паведамлена дадаткова”, — паведамляе дынамаўская прэс-служба.

Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак сталічны клуб афіцыйна аб’явіў пра адстаўку галоўнага трэнера ФК “Дынама-Мінск” Сяргей Бароўскага, хаця напярэдадні гэта яшчэ не пацвярджаў. Здарылася гэта пасля гасцявога паражэння ад “Гарадзеі" (0:1). “Дынама” пасля пяці матчаў мае толькі 9 ачкоў, займае пяты радок у турнірнай табліцы. Лідыруе БАТЭ, у якога 11 ачкоў.

Такім чынам футбольнае мінскае “Дынама” трымаецца сваёй традыцыі: змяняе галоўнага трэнера ў траўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі