Абаронцаў Курапатаў запрасілі на прыём да намесніка міністра культуры

Абаронцаў Курапатаў запрасілі на 9.00 раніцы 20 чэрвеня да намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко, перадае Радыё "Свабода".

Абаронцаў на сустрэчы будуць прадстаўляць сустаршыня аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ​Павел Севярынец, кіраўніца ініцыятывы "За ўратаванне мемарыялу Курапаты" Ганна Шапуцька і намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

На сустрэчы будзе абмяркоўвацца выйсце з крызісу вакол рэстарана "Поедем поедим", пастаўленага каля Курапатаў.

Пратэсты вакол працягваюцца ўжо трэці тыдзень. Абаронцы Курапатаў пратэстуюць супраць таго, што паблізу ад месца масавых забойстваў мірнага насельніцтва знаходзіцца забаўляльная ўстанова.