98% будаўнічых кранаў у Беларусі адпрацавалі вызначаны тэрмін

У Беларусі абвастрылася праблема эксплуатацыі вежавых будаўнічых кранаў, 98% якіх адпрацавалі вызначаны тэрмін і патрабуюць замены. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем прац у прамысловасці і атамнай энергетыцы Віктар Бароўскі.

Па яго словах, іх замена або капітальны рамонт у цяперашні час здзяйсняецца вельмі павольна. Так, у мінулым годзе з абследаваных дзвюх тысяч кранаў праца 540 з іх была прыпыненая.

Нагадаем, летась у кастрычніку на новы будынак факультэта Міжнародных адносін БДУ, які ўзводзіцца на вакзале, упаў кран.

Адзначым, што будаўніцтва вежавых кранаў засвоена ў Магілве. У мінулым годзе там здалі ў эксплуатацыю 2 краны, яшчэ 5 — знаходзяцца ў стадыі вырабу. Сёлета плануецца выпусціць каля 60 кранаў, у перспектыве — 100 кранаў штогод.

Паводле інфармацыі агенства “REGNUM”.

Фота: photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі