9 жніўня камітэт па працы выйдзе на прамую лінію з мінчукамі

Прамую тэлефонную лінію для беспрацоўных мінчукоў правядуць 9 жніўня супрацоўнікі Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Гараджане змогуць атрымаць інфармацыю аб магчымасці прайсці адукацыйныя курсы для тых, хто толькі набывае новую прафесію, а таксама для тых, хто жадае засвоіць іншую спецыяльнасць.

Служба занятасці гатовая таксама падзяліцца інфармацыяй аб прафесіях, якія сёння карыстаюцца попытам на рынку працы.

Звярнуцца за кансультацыяй мінчукі змогуць з 11.00 да 13.00 па тэлефонах 216-13-59 і 216-13-66.

Агенцтва "Минск-Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі