9 ліпеня ў Мінску пачнецца паўторны разгляд справы Лукашова

У панядзелак 9 ліпеня суд Ленінскага раёна Мінску распачне паўторны разгляд крымінальнай справы Канстанціна Лукашова, брата апазіцыйнага дзеяча Вячаслава Сіўчыка.
У лютым ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле Крымінальнага кодэксу “Гвалт альбо пагроза ўжыцця гвалту ў адносінах супрацоўніка міліцыі” і асуджаны на два гады ўмоўнага зняволення з адтэрміноўкай на два гады.

У красавіку калегія Мінскага гарадскога суда адмяніла гэтае рашэнне і вярнула справу Лукашова на разгляд іншым суддзёй.

Нагадаем, Канстанцін Лукашоў правёў за кратамі два месяцы. Яго абвінавацілі ў наездзе ў сакавіку 2006-га на аўтамабілі на міліцыянта. Менавіта тады Лукашоў дапамог з’ехаць з бальніцы Вячаславу Сіўчыку, якога спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным.

Лукашоў патрабуе прызнаць яго невінаватым.

Прэс-служба АГП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі