Вы тут

89-гадовую мінчанку аштрафавалі на 870 рублёў

Валерыя Смірнова / "Белсат"

12 студзеня суд Ленінскага раёна Мінска аштрафаваў 89-гадовую Валерыю Смірнову паводле сумна вядомага артыкула 23.34. Яна павінна заплаціць 870 рублёў (30 базавых велічыняў).

Смірнова трапіла ў аблаву 14 снежня, калі на плошчы Незалежнасці затрымалі каля 80 чалавек.  Жанчына была разам з 67-гадовай дачкой Людмілай. У РУУС яны правялі больш за шэсць гадзін. 

"Мы ішлі па плошчы Незалежнасці, нікога не чапалі, і тут, адкуль ні вазьміся, чорная маса ў велізарнай колькасці. Вырвацца было немагчыма. Мы ў адзін бок — яны туды, мы ў іншы бок — яны там. Спачатку сказалі, прайдзіце ў аўтобус, мы праверым вашыя даныя і адпусцім, але нас падманулі. У аўтобус нас літаральна занеслі", — прыводзіць TUT.by згадкі мінчанкі пра затрыманне.

Ананімным сведкам на судзе выступіў міліцыянт, які праз відэасувязь паведаміў, быццам жанчына выкрыквала "Жыве Беларусь!". 

Дарэчы, 13 студзеня пройдзе суд над дачкой Смірновай — Людмілай Быстрэнка. Яе таксама вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 14 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.