80 год з “Чорнай ночы” — массавага расстрэлу беларускай інтэлігенцыі

80 год з “Чорнай ночы” — массавага расстрэлу беларускай інтэлігенцыі

29 кастрычніка адзначаецца 80-я гадавіна “Чорнай ночы” — массавага расстрэлу рэпрэсаваных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года іх знішчыла НКВД. Сярод загінулых — Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач.

Савецкая ўлада рэпрэсавала каля 600 тысяч жыхароў Беларусі з розных сацыяльных груп. Прыкладна 200 тысяч з іх загінулі ў турмах ці былі расстраляныя.

У памяць пра Чорную ноч у нядзелю ад 23.00 у Курапатах, у месцы пахавання ахвяраў савецкага рэжыму, пройдуць начныя чытанні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў, перадае “Наша Ніва”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі