Вы тут

8 верасня ў Мінску на вачах у суседзяў затрымалі Змітра Дашкевіча (фота)

Лідара "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча затрымалі ўдзень 8 верасня ў двары яго дома. Пра гэта ў сваім акаўнце на фэйсбуку паведаміла яго жонка Наста ў фэйсбуку.

"Мне пазваніла суседка, каторая пачула крык Zmitser Dashkevich "Дапажыце". Яго грузілі скручанага ў аўтобус чалавек 10-15, від у яго быў вельмі памяты. У вокны і на балконы павылазілі суседзі, каторыя крычылі ўбок ментоў і паказвалі мне куды бегчы. У выніку Зьмітра адвезлі на бусе (фота ніжэй). Спалоханыя цётачкі, не хаваючы слёзаў крычалі "Ён іншага меркавання! Біць-та яго за што! За што біць!" ;(((
П.с. Зьміцер выйшаў у падвал і не ўзяў з сабою тэлефона
".

Наста затэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра выкраданне мужа.

На сённяшні вечар "Малады фронт" планаваў акцыю каля расійскай амбасады.