72 украінцы дабраліся з Францыі на радзіму праз Беларусь

72 украінцы дабраліся з Францыі на радзіму праз Беларусь

72 украінцы дабраліся з Францыі на радзіму праз Беларусь. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны, 18 сакавіка літоўскія памежнікі паведамілі пра тое, што да мяжы з Беларуссю набліжаюцца дзясяткі ўкраінцаў. Іх аператыўна аформілі ў пунктах пропуску "Мядзінінкай" — "Каменны Лог". Беларускія памежнікі стварылі для ўкраінцаў асобны канал. Служба санітарна-каранціннага кантроля праверыла кожнага, але прыкмет інфекцыйных захворванняў не выявілі.

На беларускіх аўтобусах украінцаў у суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ давезлі да мяжы з Украінай. У "Новай Гуце" яны зноў прайшлі кантроль і вярнуліся на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі