72-гадовага расіяніна асудзілі на 12 гадоў турмы за дзяржздраду

72-гадовага расіяніна асудзілі на 12 гадоў турмы за дзяржздраду

Растоўскі абласны суд прысудзіў 72-летняга Уладзіміра Маргунова да 12 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, піша "Новая газета".

Мужчыну затрымалі у лістападзе 2018 года. Пры ператрусе ў яго доме знайшлі два пашпарты на яго імя — расійскі і ўкраінскі. Таксама ў пенсіянера знайшлі шмат сім-картак і дзесяць скрынак з-пад тэлефонаў. 

Следства заявіла, што Маргуноў сустракаўся з супрацоўнікамі замежнай спецслужбы на тэрыторыi Украіны і перадаваў ім інфармацыю аб размяшчэнні вайсковых сілаў і тэхнікі ў памежных зонах. Таксама мужчына, па звестках следства, распавядаў пра сітуацыю ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці свайго раёна, які знаходзіцца ля мяжы з Украінай.

Маргуноў з абвінавачаннямі пагадзіўся. Дзяржабвінавачанне прасіла для яго 8 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, мясцовыя СМІ пісалі, што паводле знойдзеных пры ператрусе дакументах Маргуноў быў казачым палкоўнікам, дарадцам вайсковага атамана МГА "Адраджэнне казацтва Русі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі