7 раённых цэнтраў Гомельскай вобласці былі без электрычнасці

7 раённых цэнтраў Гомельскай вобласці былі без электрычнасці

7 раённых цэнтраў Гомельскай вобласці ў панядзелак былі без электрычнасці. Гэта — Лельчыцы, Нароўля, Хойнікі, Ельск, Брагін, Лоеў і Ветка, інфармуе прэс-служба "Белэнерга". Прычынай стаў моцны вецер (яго парывы дасягалі 25-30 метраў за секунду), які 1 ліпеня парушыў энергазабеспячэнне ў больш за тысячу населеных пунктах краіны пераважна на Гомельшчыне і Брэстчыне.

Наступствы стыхіі ў частцы гарадоў і вёсак удалося ліквідаваць ужо ўвечары ў панядзелак. Аднаўленчыя працы працягваюцца ў аўторак у 516 населеных пунктах, на 156 фермах. Задзейнічаныя дызель-генератары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі