7-8 кастрычніка на літоўскіх пунктах пропуску могуць быць збоі абсталявання

7-8 кастрычніка на літоўскіх пунктах пропуску могуць быць збоі абсталявання

7 і 8 кастрычніка на літоўскіх пунктах пропуску могуць быць збоі праграмнага абсталявання, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта Беларусі

З 9.00 7 кастрычніка да 13.00 8 кастрычніка літоўскія мытнікі будуць праводзіць планавыя работы па рэканструкцыі інфраструктуры пунктаў пропуску. У сувязі з гэтым магчымыя перабоі ў працы праграмных прадуктаў "ЭПІ" і "Транзіт", а таксама пераход на дакументальнае афармленне.

Беларускі бок раіць улічваць гэтую інфармацыю перавозчыкам, якія плануюць пераход мяжы праз пункты пропуску "Беняконі — Шальчынінкай", "Каменны Лог — Мядзінінкай", "Катлоўка — Лаварышкес", "Прывалка — Райгардас".

Беларускія пункты пропуску абяцаюць працаваць у штатным рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі