6 з 10 літоўцаў хацелі б больш жорсткіх правіл для ўезду ў краіну для беларусаў

Літва / Литва / pexels.com

Радзей за ўсё за ўзмацненне жорсткасці ўмоў для беларусаў выказваліся маладыя літоўцы ва ўзросце 18-29 гадоў

Шэсць з дзесяці літоўцаў лічаць, што правілы ўезду для беларускіх грамадзян у Літву варта зрабіць больш жорсткімі. Літоўцаў апытвала сумесная кампанія Літвы і Вялікабрытаніі па даследаванні рынку і грамадскай думкі "Baltijos tirima". Даследчыкі пагаварылі з 1023 жыхарамі краіны.

За ўзмацненне жорсткасці умоў часцей выказваліся жанчыны, людзі ад 50 гадоў і старэйшыя, а таксама жыхары вёсак і невялікіх гарадоў. Менш за ўсё за ўзмацненне жорсткасці ўмоў выказалася ўзроставая група 18-29 гадоў.

Пра тое, што трэба ўніфікаваць умовы ўезду ў Літву для грамадзян Беларусі і Расіі, першым сказаў прэзідэнт Гітанас Наўседа. Але Сейм пакуль не адрэагаваў на яго прапановы. Як ва ўладзе, так і ў апазіцыі дастаткова тых, хто не падтрымлівае ідэю ўзмацніць жорсткасць умоў для беларусаў.

Звесткі Дэпартамента міграцыі паказваюць, што на 1 студзеня 2020 года ў Літве пражывала амаль 17,8 тысяч грамадзян Беларусі. А праз год, у студзені 2021 года, іх было ўжо 23,4 тысячы. У пачатку 2023 года ў Літве пражывала ўжо 48,8 тыс. беларусаў. На 1 кастрычніка 2023 года колькасць нашых суайчыннікаў у Літве вырасла да 61 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі