55 прэтэндэнтаў падалі заяўкі на прэзідэнцкія выбары

55 прэтэндэнтаў падалі заяўкі на прэзідэнцкія выбары

Заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп на выбары прэзідэнта падалі 55 чалавек, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркаму. Гэта, бадай, рэкордная лічба заявак. 

Сярод тых, хто падаў заяўкі ў другой палове дня 15 траўня, — кіраўнік партыі БСДГ Сяргей Чэрачань, кіраўнік руху "За свабоду" Юрый Губарэвіч, сустаршыня аргкамітэта БХД Вольга Кавалькова, экс-дэпутатка Ганна Канапацкая, лідар АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня арганізацыі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, відэаблогер Павел Спірын, жонка іншага вядомага блогера Святлана Ціханоўская, жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, рок-музыка Алесь Таболіч ды іншыя. 

Як паведамляла Еўрарадыё, на пасяджэнні 15 траўня Цэнтрвыбаркам адсеяў частку заявак пададзеных раней. Наступнае пасяджэнне ЦВК павінна адбыцца 19 траўня. 

Збор подпісаў зарэгістраваныя прэтэндэнты на выбары змогуць пачаць з 21 траўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі