Вы тут

5 траўня ў Беларусі дзясяты раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў даражэе бензін / Еўрарадыё

5 траўня ў Беларусі зноў на 2 капейкі даражэе паліва. Новыя кошты: 

АІ-92 — 2 рублі 20 капеек;
АІ-95 — 2 рублі 30 капеек;
АІ-98 — 2 рублі 52 капеек;
дызельнае паліва — 2 рублі 30 капеек.

Гэта ўжо дзясятае падаражэнне аўтамабільнага паліва з пачатку года. Папярэдні раз кошты на беларускіх АЗС змяняліся 26 красавіка. 

А з пачатку вайны ва Украіне бензін і дызельнае паліва падаражэлі ўжо на 18 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.