Вы тут

4 траўня ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі 13-ы раз за года растуць цэны на аўтамабільнае паліва / Еўрарадыё

4 траўня цэны на бензін і дызельнае паліва павялічацца на 1 капейку, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".

Гэта падаражанне ў канцэрне тлумачаць павелічэннем сярэдняй сусветнай каціроўкі нафты. 

З 4 траўня 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 83 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 93 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 15 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 93 капейкі.

Цэны на бензін павялічваюцца ўжо трынаццаты раз з пачатку года. Папярэдняе падаражанне адбылося 27 красавіка.

Дарэчы, у 2020 годзе кошты паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, у 2018-м — 27.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.