Вы тут

380-кілаграмовае шкло паднялі на 47 паверх і яно адтуль упала (відэа)

Фота: скрыншот з відэа.

380-кілаграмовае шкло паднялі на 47 паверх і яно адтуль упала. Здарэнне, якое адбылося ў Маскве, трапіла на відэа, якое знялі альпіністы-мантажнікі. Яны выконвалі працы ў жылым комплексе. Шкло ўжо амаль паднялі на патрэбную вышыню, як раптам абарваўся трос. Мантажнікі паспелі папярэдзіць калег на зямлі, таму ніхто падчас падзення шкла не пацярпеў, інфармуе сайт ria.ru.