35% Беларускай нафтавай кампаніі будуць належыць акцыянерам

Доля дзяржавы ў ствараемай Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) складзе 65%, астатнія 35% будуць належыць акцыянерным таварыствам. Пра гэта са спасылкай на намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" Міхаіла Асіпенку паведамляе “БелаПАН”.

У прыватнасці, акцыі БНК набудуць ЗАТ "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", ААТ "Мазырскі НПЗ", ААТ "Нафтан".


"Мы ствараем арганізацыю, якая будзе закупляць нафту, перапрацоўваць яе і рэалізоўваць нафтапрадукты спажыўцам ў розных рэгіёнах свету", - заявіў спадар Асіпенка, падкрэсліўшы, што БНК будзе арыентаваная першым чынам на продаж нафтапрадуктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі