30 жніўня ў Беларусі вырас курс долара, курс еўра знізіўся

30 жніўня ў Беларусі вырас курс долара, курс еўра знізіўся

У сераду, 30 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9236 да 1,9335 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,3143 да 2,3108. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2932 беларускага (у аўторак — 3,2843).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,27%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 29 жніўня курс долара знізіўся — з 1,9240 да 1,9236, курс еўра вырас — з 2,2954 да 2,3143 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі