Курс долара і расійскага рубля ў Беларусі 29 жніўня зноў знізіліся

Курс долара і расійскага рубля ў Беларусі 29 жніўня зноў знізіліся

У аўторак, 29 жніўня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША па-ранейшаму зніжаецца — з 1,9240 да 1,9236, курс еўра наадварот умацоўваецца — з 2,2954 да 2,3143 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2843 беларускага (у панядзелак — 3,2847).

Беларускі рубель у дачыненні да кошыка валют страціў 0,15%. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 28 жніўня курс долара ЗША знізіўся з 1,9333 да 1,9240, а курс еўра вырас з 2,2789 да 2,2954 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі