30 верасня долар патаннеў на 15 рублёў, а еўра — на 63

30 верасня долар патаннеў на 15 рублёў, а еўра — на 63

У сераду, 30 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 15 рублёў — да 17 688, еўра патаннеў на 63 рублі — да 19 845, курс расійскага рубля вырас з 267,33 да 268,89 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 29 верасня, курс долара вырас на 12 рублёў — да 17 703, еўра падаражэў на 132 рублі — да 19 908, курс расійскага рубля знізіўся з 270,14 да 267,33 беларускага.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі