3 сакавіка ў Пхенчхане пройдзе мужчынскі спрынт

3 сакавіка ў Пхенчхане пройдзе мужчынскі спрынт

У пятніцу, 3 сакавіка, на 7-м этапе Кубка свету па біятлоне пройдзе мужчынскі спрынт. Гонка на 10 кіламетраў пачнецца а 13-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Сёння выступяць беларускія біятланісты Дзмітрый Абашаў, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў і Максім Верабей.

А напярэдадні ў Пхенчхане прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км. Яго ўпэўнена выйграла немка Лаўра Дальмаер. Лепшыя сярод беларусак — Ірына Крыўко і Дар'я Домрачава — занялі адпаведна 19-е і 20-е месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі