29 красавіка ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

29 красавіка ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У суботу, 29 красавіка, працоўны дзень, таму на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся — з 1,8740 да 1,8692, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0414 да 2,0371. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2803 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2883).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,24%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 28 красавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,8763 да 1,8740, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0459 да 2,0414.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі