27 гадоў таму Беларусь прагаласавала за выхад з СССР

Дзень незалежнасці ў 90-я. Фота: charter97.org
Дзень незалежнасці ў 90-я. Фота: charter97.org

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце. Рэальнай незалежнасці краіна тады не атрымала — Савецкі саюз праіснаваў яшчэ паўтара года. Аднак дакумент заклаў асновы сучаснага дзяржаўнага ладу Беларусі.

У 1991 годзе, праз 4 дні пасля жнівеньскага путчу, дэпутаты ВС надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона. Менавіта на яе аснове была складзеная першая рэдакцыя беларускай Канстытуцыі, прынятай 15 сакавіка 1994 года.

Апошнія гады існавання СССР адзначыліся "парадам суверэнітэтаў". Дэкларацыі, якія абвяшчалі незалежнасць, прынялі ўсе 15 рэспублік, якія складалі "вялікі, магутны Савецкі саюз". Першай пра свой суверэнітэт абвясціла Эстонія — гэта адбылося 15 лістапада 1988 года. Беларусь абвясціла свой суверэнітэт дзясятай з рэспублік — адразу пасля Украіны.

27 лет назад Беларусь проголосовала за выход из СССР
Дзень незалежнасці ў 90-я.
27 лет назад Беларусь проголосовала за выход из СССР
Дзень незалежнасці ў 90-я. Фота: charter97.org

Дэкларацыя, прынятая 27 ліпеня 1990 года, па-ранейшаму мае законны моц. Згодна з яе тэкстам, Беларусь — суверэнная дзяржава, створаная на падставе ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу.

Да 1996 года менавіта 27 ліпеня ў Беларусі адзначалі Дзень незалежнасці. Пазней Аляксандр Лукашэнка перанёс яго на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх войскаў у 1944 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі