250 беларускіх вайскоўцаў адправяць на вучэнні ў Расію
![250 беларускіх вайскоўцаў адправяць на вучэнні ў Расію](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dv6.jpg.webp?itok=cN5LF8sN)
Больш за 250 беларускіх вайскоўцаў адправяць на ваенныя вучэнні "Усход-2022" у Расію. Яны стартуюць 30 жніўня і пройдуць на 13 палігонах Усходняй вайсковай акругі (гэта Забайкалле і Далёкі Усход).
Прэс-служба Мінабароны Беларусі паведамляе, што ў РФ паедуць вайскоўцы адной з механізаваных брыгад Заходняга аператыўнага камандавання. Вучэнні закончацца 5 верасня.
"Усход-2022" будзе праводзіцца падчас вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.