25 кастрычніка могуць абвесціць Днём памяці загінулых на "Пінскдрэве"

З такой прапановай на адрас Пінскага гарвыканкаму і савета дэпутатаў выступілі ўдзельнікі мітынгу ў гонар 93-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён прайшоў у нядзелю ў Пінску.
Таксама мітынгоўцы даручылі кіраўніцтву кампаніі ўсталяваць памятны знак на месцы зруйнаванага цэху, а саму вытворчасць ДСП і паліўных гранул вынесці за межы горада.

Паколькі асноўнымі ўдзельнікамі і вядучымі мітынгу былі прадстаўнікі мясцовых уладаў, то ёсць вялікая верагоднасць, што рэзалюцыя будзе прынятая да выканання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі