24 красавіка Аляксандр Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і парламента

24 красавіка Аляксандр Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і парламента

З чарговым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу кіраўнік Беларусі звернецца 24 красавіка. Звычайна такія прамовы кіраўніка дзяржавы расцягваюцца на некалькі гадзін. Дэпутаты і сенатары традыцыйна будуць слухаць Алякандра Лукашэнку ў Авальнай зале. Апроч іх, там збяруцца практычна ўсе вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, сродкаў масавай інфармацыі, дыпламатычнага корпусу.

Чакаецца, што жывую трансляцыю з Авальнай залы Дома ураду будуць весці тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”, а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Па традыцыі, Аляксандр Лукашэнка пасля паслання адказвае на пытанні дэпутатаў, але ў трансляцыю яны звычайна не трапляюць. У сваім пасланні кіраўнік краіны абазначае асноўныя накірункі развіцця краіны на бягучы год, акрэслівае праблемы і выклікі, што стаяць перад краінай і грамадствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі