23:52 У літоўскім Сейме створаная група для працы з Беларуссю

У Сейме Літвы створана група “Для сувязяў зь Беларуссю”. Паколькі літоўска-беларускія кантакты на ўзроўні парламентаў немагчымыя, новая група будзе пашыраць сувязі з Беларуссю на ўсіх іншых магчымых узроўнях. У новае дэпутацкае аб’яднанне запісаўся 21 дэпутат літоўскага Сейму, яе кіраўніком абраны вядомы літоўскі палітык Вацлаў Станкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі