Вы тут

23 красавіка беларускі рубель умацаваўся да ўсіх асноўных валют

pixabay.com

Па выніках таргоў, якія прайшлі 23 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,0891 да 2,0884 рубля, курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,3497 да 2,3490 рубля. Падае і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2751 беларускага (у пятніцу — 3,2754).

Аднак у параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля не змяніўся.