Вы тут

22 красавіка ў Беларусі патаннелі ўсе асноўныя валюты

pixabay.com

22 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў падае — з 2,0950 да 2,0891 рубля, курс еўра таксама зніжаецца — з 2,3557 да 2,3497 рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2754 беларускага (у пятніцу — 3,2765).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,15%.