21-гадовы хлопец паклаў галаву на рэйкі перад цягніком Мінск — Гомель
![21-гадовы хлопец паклаў галаву на рэйкі перад цягніком Мінск — Гомель](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/977327149riaru.jpg.webp?itok=9jpS5jpP)
21-гадовы хлопец паклаў галаву на рэйкі перад цягніком Мінск — Гомель. Трагедыя здарылася позна ўвечары 30 сакавіка ў Гомельскім раёне на чыгуначным перагоне Лазурная — Касцюкоўка. Як інфармуе сайт sb.by, машыніст цягніка, які набліжаўся да абласнога цэнтра, заўважыў, як на чыгунку хутка выйшаў малады чалавек і лёг на рэйкі. Пазбегнуць наезду было немагчыма, малады чалавек загінуў.
Праваахоўнікі высветлілі, што хлопец жыў з бацькамі ў Гомелі, нідзе не вучыўся і не працаваў, праблемаў з законам не меў. Матывы яго ўчынку пакуль невядомыя.