Вы тут

21 чэрвеня ў Еўрапарламенце адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная Беларусі

Святлана Ціханоўская 

21 чэрвеня ў Бруселі пройдзе міжнародная канферэнцыя Каліноўскага. Яе ладзяць Еўрапейскі парламент і Офіс Святланы Ціханоўскай.

З прывітальным словам выступяць прэм’еры Польшчы і Літвы, еўракамісар Олівер Вергілій, дыпламатычныя прадстаўнікі ЗША і Украіны, амбасадар Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель

У дыскусіях прымуць удзел еўрадэпутаты, дэпутаты бельгійскага, французскага, грузінскага, украінскага парламентаў, а таксама прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, "Вясны", БАЖ, Freedom House, СМІ.

Абмеркаваць на канферэнцыі плануецца крокі па вызваленні палітвязняў, дапамогу беларусам, медыя, ініцыятывам і бізнесам, а таксама магчымыя сцэнары развіцця падзеяў.

У Еўрапарламенце канферэнцыя такога маштабу, прысвечаная выключна Беларусі, пройдзе ўпершыню з 2020 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.