2020-ы трэба пакінуць у 2020-м: што рабіць дэмсілам Беларусі сёння?

2020-ы ў Мінску / Еўрарадыё
2020-ы ў Мінску / Еўрарадыё

Дэмакрытычныя сілы прыйшлі ў той час, калі пратэстная дзейнасць без нацыянальных каштоўнасцяў немагчымая. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё паведаміў палітолаг Анатоль Котаў.  

“Тое, што было ў 2020-м годзе, трэба пакінуць у 2020-м годзе. Гэта было сур’ёзным грамадскім узрушаннем, каб дамагчыся некалькіх агульных мэтаў: вызваленне палітвязняў, новыя свабодныя выбары, спыненне гвалту. 2,5 гады прайшло — трэба пераасэнсаваць. Нейкая новая кааліцыя магчыма толькі на падставе каштоўнасцяў.

І шчыра кажучы, тут большую павагу, чым Зянон Станіслававіч Пазняк, напэўна, ніхто не заслугоўвае. Магчыма, ён канфліктны, магчыма, ён рэзкі, але яго каштоўнасці, якія добра сфармуляваныя ў 10 пунктах, не мяняюцца амаль 30 гадоў. І з імі цяжка не пагадзіцца”.

Іншы чыннік, па словах  Котава, які павінен аб’ядноўваць дэмакратычныя сілы Беларусі - падтрымка Украіны ў змаганні з агрэсіяй двух рэжымаў.

“Гэтая падтрымка можа мець розныя формы: гэта можа быць дапамога валанцёрам, гэта могуць быць нейкія гуманітарныя акцыі. Негледзячы на тое, што можна сутыкацца з непаразуменнем нават з украінскага боку. Трэба на гэта неяк спакойна рэагаваць, трэба нам тлумачыць, што мы робім тое, што можам, каб дапамагчы Украіне”.      

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі