20:00 У Мінск даставілі целы загінуўшых у Самалі беларусаў

У беларускую сталіцу даставілі целы лётчыкаў і інжынераў, якія загінулі ў Самалі. Самалёт Ан-12 кампаніі «Гомельавія» прызямліўся ўвечары 30 сакавіка ў
Нацыянальным аэрапорце «Мінск», інфармуе «Інтэрфакс».

Нагадаем, 23
сакавіка ў Самалі быў збіты беларускі транспартны самалёт Іл-76,
загінулі 11 беларусаў. 29 сакавіка іх целы былі дастаўленыя на
расійскім самалёце ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Адтуль іх забраў на
радзіму беларускі самалёт.

КДБ Беларусі і транспартная пракуратура распачалі крымінальную справу па фактах абстрэлаў беларускіх самалётаў. Справа распачатая па артыкуле «здзяйсненне тэрарыстычнага акту».