20 сакавіка ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
У панядзелак, 20 сакавіка, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8909 да 1,8829 беларускага рубля. Курс еўра таксама знізіўся — з 2,0356 да 2,0253. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2823 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2636).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.
Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 17 сакавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,8981 да 1,8909 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,0341 да 2,0356.