17 сакавіка ў Беларусі панізіўся курс долара

17 сакавіка ў Беларусі панізіўся курс долара

У пятніцу, 17 сакавіка, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягнуў зніжацца — з 1,8981 да 1,8909 беларускага рубля. Курс еўра нязначна вырас — з 2,0341 да 2,0356. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2636 беларускага рубля (у чацвер — 3,2595).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валютаў на 0,04%. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 сакавіка курс долара ЗША знізіўся — з 1,9152 да 1,8981 беларускага рубля. Курс еўра таксама знізіўся — з 2,0357 да 2,0341. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі