20 флагштокаў для мінскага стадыёна "Дынама" купяць за 490 тысяч долараў

20 флагштокаў для мінскага стадыёна "Дынама" купяць за 490 тысяч долараў

Мінскае ААТ "Мантажлегмаш" паставіць для будаўніцтва стадыёна "Дынама" ў сталіцы 20 флагштокаў за 979 992 рублі (каля 490 тысяч долараў). Пра гэта паведамляецца ў заяўцы на сайце дзяржзакупак icetrade.by

Раней пры ўмова закупкі называўся іншы кошт замовы, вышэйшы — 1 100 000 рублёў (прыкладна 550 тысяч долараў).

Як адзначае "Прессбол", у пераможцы тэндару ААТ "Мантажлегмаш" кошт закупкі апынуўся даражэйшым на 90 тысяч рублёў, чым у іншага прэтэндэнта — ТАА "Постбуд".

Адкрыццё стадыёна “Дынама” мусіць адбыцца ўлетку 2018 года. А ў 2019-м на стадыёне ым плануюць правесці Еўрапейскія гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі