2 жніўня ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

2 жніўня ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

У аўторак, 2 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 1,9799 да 1,9916 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,2102 да 2,2284. 100 расійскіх рублёў каштуюць 2,9763 беларускага (у панядзелак было 2,9989).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,13%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 1 жніўня, курс долара знізіўся з 1,9958 да 1,9799 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2141 да 2,2102 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі